Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка незадаволены сытуацыяй у лясной галіне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.05.2019 08:19
Беларускі кіраўнік заклікаў павысіць эфэктыўнасьць выкарыстаньня лясных рэсурсаў.
Foto: Pixabay.com/CC0

Пра гэта ён заявіў віцэ-прэм'еру Уладзіміру Дворніку і старшыні Камітэту дзяржкантролю Леаніду Анфімаву.

Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што беларускія ўлады дрэнна ставяцца да лесу, маўляў мала парадку ў лясной гаспадарцы. Няма пасадак, сьпелы лес своечасова не сьпілоўваюць, няма перапрацоўкі, няма дарог.

Паводле словаў Лукашэнкі, лес – гэта найвялікшы дар Беларусі, які займае амаль 40 працэнтаў тэрыторыі краіны. Улады павінны карыстацца гэтым рэсурсам. Тады як апошнім часам гучыць вельмі шмат нараканьняў наконт работы ў лясной галіне.

У зьвязку з гэтым беларускі кіраўнік загадаў чыноўнікам перапрацоўваць лясныя рэсурсы Беларусі ў паўфабрыкат альбо ў мэблю й пастаўляць на зьнешнія рынкі. Лукашэнка зазначыў, каб чыноўнікі пачалі вучыцца ў немцаў, у іх няма адходаў, як перапрацоўваць і прадаваць.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт