Logo Polskiego Radia
Print

Рыбакоў: Па нафтавай тэматыцы няўзгодненых пытаньняў з РФ няма

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2019 13:43
„Ёсьць нюансы тэхнічнага характару”, - сказаў старшыня канцэрна „Белнафтахім”.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй ЭўропыМагістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Рыбакоў: Па нафтавай тэматыцы няўзгодненых пытаньняў з РФ няма
„Ёсьць нюансы тэхнічнага характару”, - сказаў старшыня канцэрна „Белнафтахім”.
Паміж беларускім і расейскім бакамі няма няўзгодненых пытаньняў, якія маглі б перашкодзіць рэалізацыі дарожнай карты па ўрэгуляваньні сытуацыі з пастаўкамі нафты. Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў, камэнтуючы вынікі праведзеных 20 траўня ў Маскве перагавораў па нафтавай тэматыцы.
„Няма няўзгодненых пытаньняў, якія нам не дазвалялі б рухацца па гэтай дарожнай карце. Ёсьць нюансы тэхнічнага характару”, - сказаў Андрэй Рыбакоў.
Перагаворы праходзілі ў расейскай кампаніі „Транснафта” з удзелам намесьніка міністра энэргетыкі Расеі Паўла Сарокіна.
„Асноўныя пытаньні, што абмяркоўваліся, - гэта дарожная карта, якую мы анансавалі 19 траўня, па замяшчэньні няякаснай нафты якаснай як на транзытных напрамках, так і ў поўным аб'ёме для патрэбнасьцей Беларусі, - растлумачыў Андрэй Рыбакоў. - Базавы тэхнічны варыянт дарожнай карты ня мае ніякіх зьмяненьняў. Абмеркаваньне вялося па нюансах. У такой няштатнай сытуацыі нейкія новыя пытаньні заўсёды будуць узьнікаць, яны патрабуюць пастаяннага кантролю і ўвагі з боку як дзяржаўных органаў, так і суб'ектаў гаспадараньня”.
Паводле слоў старшыні „Белнафтахіма”, бакі яшчэ раз зьверылі пазыцыі, прагаварылі яшчэ раз дарожную карту.
„Беларускі бок з 19 траўня яе ўжо рэалізоўвае(…)Няма сумненьняў, што на гэтым этапе нічога невырашальнага няма. Таму, можна сказаць, што тая дарожная карта, якая была вызначана віцэ-прэм'ерамі Беларусі й Расеі Ігарам Ляшэнкам і Дзьмітрыем Козакам, пачала рэалізоўвацца”, - заўважыў ён.
Гаворачы аб аднаўленьні транзыту расейскай нафты ў напрамку Эўропы, старшыня „Белнафтахіма” адзначыў, што вырашэньне гэтага пытаньня залежыць ня толькі й ня столькі ад Беларусі.
„ Далей ужо размова ідзе аб сумежных дзяржавах і іх магчымасьцях. Чакаем, калі пачнуцца адпаведныя мерапрыемствы па аднаўленьні транзытнага патоку”, - сказаў Андрэй Рыбакоў.
belta.by/аз

Паміж беларускім і расейскім бакамі няма няўзгодненых пытаньняў, якія маглі б перашкодзіць рэалізацыі дарожнай карты па ўрэгуляваньні сытуацыі з пастаўкамі нафты. Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў, камэнтуючы вынікі праведзеных 20 траўня ў Маскве перагавораў па нафтавай тэматыцы.

„Няма няўзгодненых пытаньняў, якія нам не дазвалялі б рухацца па гэтай дарожнай карце. Ёсьць нюансы тэхнічнага характару”, - сказаў Андрэй Рыбакоў.

Перагаворы праходзілі ў расейскай кампаніі „Транснафта” з удзелам намесьніка міністра энэргетыкі Расеі Паўла Сарокіна.

„Асноўныя пытаньні, што абмяркоўваліся, - гэта дарожная карта, якую мы анансавалі 19 траўня, па замяшчэньні няякаснай нафты якаснай як на транзытных напрамках, так і ў поўным аб'ёме для патрэбнасьцей Беларусі, - растлумачыў Андрэй Рыбакоў. - Базавы тэхнічны варыянт дарожнай карты ня мае ніякіх зьмяненьняў. Абмеркаваньне вялося па нюансах. У такой няштатнай сытуацыі нейкія новыя пытаньні заўсёды будуць узьнікаць, яны патрабуюць пастаяннага кантролю і ўвагі з боку як дзяржаўных органаў, так і суб'ектаў гаспадараньня”.

Паводле слоў старшыні „Белнафтахіма”, бакі яшчэ раз зьверылі пазыцыі, прагаварылі яшчэ раз дарожную карту.

„Беларускі бок з 19 траўня яе ўжо рэалізоўвае(…)Няма сумненьняў, што на гэтым этапе нічога невырашальнага няма. Таму, можна сказаць, што тая дарожная карта, якая была вызначана віцэ-прэм'ерамі Беларусі й Расеі Ігарам Ляшэнкам і Дзьмітрыем Козакам, пачала рэалізоўвацца”, - заўважыў ён.
Гаворачы аб аднаўленьні транзыту расейскай нафты ў напрамку Эўропы, старшыня „Белнафтахіма” адзначыў, што вырашэньне гэтага пытаньня залежыць ня толькі й ня столькі ад Беларусі.

„Далей ужо размова ідзе аб сумежных дзяржавах і іх магчымасьцях. Чакаем, калі пачнуцца адпаведныя мерапрыемствы па аднаўленьні транзытнага патоку”, - сказаў Андрэй Рыбакоў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт