Беларусь гатова будаваць "Беларускі квартал" ў расейскім Ліпецку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.05.2019 09:56
Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.
Уладзімер Сямашкаhttp://embassybel.ru/embassy/ambassador/
Беларусь гатова рэалізаваць у Ліпецкай вобласьці будаўнічыя праекты на прынцыпова новым узроўні. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, які на чале беларускай дэлегацыі наведаў 20 мая Ліпецкую вобласьць.
"Беларускія будаўнікі гатовы вывесьці на прынцыпова новы ўзровень кааперацыйнае супрацоўніцтва ў галіне жыльлёвага і сацыяльнага будаўніцтва з выкарыстаньнем вопыту работы беларускіх арганізацый у Калужскай, Курскай і Смаленскай абласьцях. Напрыклад, прыняць удзел у будаўніцтве "Беларускага квартала" ў Ліпецку, аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэньня ў вобласьці, будаўніцтве дарог і дарожнай інфраструктуры ва ўсім рэгіёне, у тым ліку ў рэалізацыі расейскага нацыянальнага праекта "Бясьпечныя і якасныя аўтамабільныя дарогі", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.
Паводле БеЛТА