Беларусь і Расея дамаўляюцца, як спыніць праблему паставак забруджанай нафты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        19.05.2019 16:33
                    
                                 
                
                
                    Група беларускіх і расейскіх спэцыялістаў падрыхтавала праект дарожнай мапы.
                
                
                    
                        
ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь і Расея ўзгаднілі праект гэтак званай дарожнай мапы па ўрэгуляваньні паставак няякаснай расейскай нафты.
Паводле словаў віцэ-прэм’ера Беларусі Ігара Ляшэнкі, пасьля перамоваў, якія ён правёў 16 траўня ў Маскве, група беларускіх і расейскіх спэцыялістаў падрыхтавала праект дарожнай мапы. Гаворка ідзе пра адпаведныя дзеяньні, каб пазбыцца з тэрыторыі Беларусі злаякаснай нафты, пастаўкі ў беларускія НПЗ высакаякаснай сыравіны і ўзнаўленьне транзыту ў напрамку краін Эўропы.
Беларусь адобрыла дакумэнт і перадала яго на падпісаньне віцэ-прэм’еру РФ Дзьмітрыю Козаку. Козак, які знаходзіцца з візытам у Саудаўскай Аравіі, заявіў, што пастаўкі расейскай нафты ў Польшчу па трубаправодзе «Дружба» будуць узноўленыя ў панядзелак.
19 красавіка Беларусь паведаміла, што з Расеі ў заходнім напрамку пастаўляецца забруджаная нафта. Неадкладна быў спынены транзыт сыравіны ў Польшчу і ва Ўкраіну.
У. Пац ПР/нг