Эканаміста Чалага таксама асудзілі за „Чарнобыльскі шлях”
Цікава, што сьведка-міліцыянт падчас допыту на судзе пераблытаў Чалага зь іншым удзельнікам акцыі.
У судзе Савецкага раёна Менска 17 траўня прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да эканаміста-аналітыка Сяргея Чалага. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – „Чарнобыльскім Шляху”, які прайшоў у Менску ў пятніцу 26 красавіка.
Пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня складзены на падставе ч.1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Позву ў суд Сяргей Чалы зьмясьціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Судзьдзя Сяргей Шаціла вынес пастанову аб прыцягненьні Сяргея Чалага да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь. Цікава, што сьведка-міліцыянт падчас допыту на судзе пераблытаў Чалага зь іншым удзельнікам акцыі. Аднак гэта ніяк не паўплывала на рашэньне судзьдзі.
„Чарнобыльскі шлях – 2019” – самы нешматлюдны за ўсю гісторыю іх правядзеньня: удзел бралі, апрача журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, прыкладна каля 40-ка грамадзян. Аднак па ўзроўню адміністрацыйнага перасьледу ягоных удзельнікаў імкнецца да сумнага лідарства.
Праваабаронцам вядома, што шасьцёра ягоных удзельнікаў пакараны адміністрацыйнымі штрафамі й папярэджаньнямі, а ў дачыненьні яшчэ да некалькіх удзельнікаў маршу складзеныя пратаколы, якія чакаюць свайго разгляду ў судах.
spring96.org/аз