Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёўскім раёне невядомыя выкралі інспэктара ДАІ, яго забілі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.05.2019 10:05
Увесь асабісты склад абласнога УУС быў падняты па трывозе, на трасах зьявіліся міліцыянэры з аўтаматамі.
Яўген Патаповіч Яўген Патаповіч mogilev.mvd.gov.by

У Магілёўскім раёне невядомыя выкралі інспэктара ДАІ, яго забілі
16 траўня ў Магілёўскай вобласьці невядомыя выкралі афіцэра дарожна-патрульнай службы ДАІ. Увесь асабісты склад абласнога УУС быў падняты па трывозе. На трасах зьявіліся міліцыянэры з аўтаматамі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал NEXTA. Даішніка вывезьлі на чорнай «Волзе» з рэгістрацыйнымі нумарамі Расійскай Фэдэрацыі. У салёне знаходзіліся яшчэ тры чалавекі. NEXTA распаўсюдзіў радыёперахоп арыентыроўкі міліцыі наконт зьніклага супрацоўніка ДАІ. Пазней 23-гадовага лейтэнанта П. знайшлі ў Магілёўскім раёне, ён загінуў. Забойцаў шукаюць.
МУС паведамляе ў Twitter: «Сёньня, 16 траўня, пры выкананьні службовага абавязку загінуў супрацоўнік батальёна ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама 1996 г. н. У цяперашні час у Магілёўскім раёне, паблізу трасы Магілёў – Шклоў, працуе сьледча-апэратыўная група. Устанаўліваюцца абставіны здарэньня». Гэты тэкст быў агучаны ў канцы выпуска навінаў на тэлеканале «Беларусь 1».
NEXTA інфармуе са спасылкай на свае крыніцы, што расьсьледаваньне забойства асабіста кантралюе Аляксандр Лукашэнка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле «Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананьнем ім абавязкаў па ахове грамадзкага парадку». Справа ў вытворчасьці Цэнтральнага апарату Сьледчага камітэта. Забойцам пагражае сьмяротнае пакараньне.


16 траўня ў Магілёўскай вобласьці невядомыя выкралі афіцэра дарожна-патрульнай службы ДАІ. Увесь асабісты склад абласнога УУС быў падняты па трывозе. На трасах зьявіліся міліцыянэры з аўтаматамі.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал NEXTA. Даішніка вывезьлі на чорнай «Волзе» з рэгістрацыйнымі нумарамі Расійскай Фэдэрацыі. У салёне знаходзіліся яшчэ тры чалавекі. NEXTA распаўсюдзіў радыёперахоп арыентыроўкі міліцыі наконт зьніклага супрацоўніка ДАІ. Пазней 23-гадовага лейтэнанта П. знайшлі ў Магілёўскім раёне, ён загінуў. Забойцаў шукаюць.

МУС паведамляе ў Twitter: «Сёньня, 16 траўня, пры выкананьні службовага абавязку загінуў супрацоўнік батальёна ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама 1996 г. н. У цяперашні час у Магілёўскім раёне, паблізу трасы Магілёў – Шклоў, працуе сьледча-апэратыўная група. Устанаўліваюцца абставіны здарэньня». Гэты тэкст быў агучаны ў канцы выпуска навінаў на тэлеканале «Беларусь 1».

NEXTA інфармуе са спасылкай на свае крыніцы, што расьсьледаваньне забойства асабіста кантралюе Аляксандр Лукашэнка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле «Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананьнем ім абавязкаў па ахове грамадзкага парадку». Справа ў вытворчасьці Цэнтральнага апарату Сьледчага камітэта. Забойцам пагражае сьмяротнае пакараньне.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт