Logo Polskiego Radia
Print

Ноч музэяў: Кубак шампіньёнаў у музэі Багдановіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2019 09:01
Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ.

/

Ноч музэяў: Кубак шампіньёнаў у музэі Багдановіча
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю «Ноч музэяў», якая гэтым разам зьбярэ ўсіх прагных да перамогаў і рэкордаў. Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам сьвята можна заставацца гледачом і стаць сьведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам.
Падбадзёрыцца перад пачаткам спаборніцтваў дапамогуць «стадыённыя» гімны ад «Сьпеўнага сходу» на чале з Сяргеем Доўгушавым.
На адкрыцьці выстаўкі з удзелам пераможцаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча можна будзе пачуць ня толькі пра літаратурныя перамогі вядомых аўтараў, але і пра шлях да посьпеху, на якім сустракаліся і паразы.
Адной з галоўных падзей «Ночы музэяў» стане паэтычнае спаборніцтва «Мінскі рахунак». Па аналёгіі з вядомым спаборніцтвам паміж асілкамі ў Гамбургу паэты самі выберуць мацнейшага з іх, а аматары творчасьці змогуць падтрымаць свайго фаварыта.
Цягам сьвята вас чакае выступ гуртоў «Ketri», «PyLai» і Георгія Дабро.
Ахвотных да актыўнасьцяў будуць чакаць адмысловыя пляцоўкі з магчымасьцю прыняць удзел у разнастайных спаборніцтвах – сур'ёзных і ня вельмі: шашкі-«пстрычкі», «шуфлядка», «літаратурны кракадзіл», «папера, нажніцы, камень», зьбіраньне кубіка Рубіка, настольныя гульні, маратон ад Вільні да Менска па «Зачараваным царстве», музэйны квэст па экспазыцыі і іншыя. Прымаць удзел у іх можна як камандай, так і індывідуальна. Найбольш кемлівыя, моцныя і спрытныя атрымаюць прызы ад Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча і партнэраў: Саюза беларускіх пісьменьнікаў, кампаній lstr.by, supertoys.by, symbal.by, «Будзьма беларусамі!».
Уваходны квіток у музэй – 3 руб.
Таксама можна набыць адзіны квіток у тры музэі: Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музэй Максіма Багдановіча, Літаратурны музэй Петруся Броўкі – 5 руб.
Пачатак – 18 мая 2019 года ў 17.00

Літаратурны музэй Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю «Ноч музэяў», якая гэтым разам зьбярэ ўсіх прагных да перамогаў і рэкордаў.

Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам сьвята можна заставацца гледачом і стаць сьведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам.

Падбадзёрыцца перад пачаткам спаборніцтваў дапамогуць «стадыённыя» гімны ад «Сьпеўнага сходу» на чале з Сяргеем Доўгушавым.

На адкрыцьці выстаўкі з удзелам пераможцаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча можна будзе пачуць ня толькі пра літаратурныя перамогі вядомых аўтараў, але і пра шлях да посьпеху, на якім сустракаліся і паразы.

Адной з галоўных падзей «Ночы музэяў» стане паэтычнае спаборніцтва «Мінскі рахунак». Па аналёгіі з вядомым спаборніцтвам паміж асілкамі ў Гамбургу паэты самі выберуць мацнейшага з іх, а аматары творчасьці змогуць падтрымаць свайго фаварыта.

Цягам сьвята вас чакае выступ гуртоў «Ketri», «PyLai» і Георгія Дабро.

Ахвотных да актыўнасьцяў будуць чакаць адмысловыя пляцоўкі з магчымасьцю прыняць удзел у разнастайных спаборніцтвах – сур'ёзных і ня вельмі: шашкі-«пстрычкі», «шуфлядка», «літаратурны кракадзіл», «папера, нажніцы, камень», зьбіраньне кубіка Рубіка, настольныя гульні, маратон ад Вільні да Менска па «Зачараваным царстве», музэйны квэст па экспазыцыі і іншыя. Прымаць удзел у іх можна як камандай, так і індывідуальна. Найбольш кемлівыя, моцныя і спрытныя атрымаюць прызы ад Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча і партнэраў: Саюза беларускіх пісьменьнікаў, кампаній lstr.by, supertoys.by, symbal.by, «Будзьма беларусамі!».Уваходны квіток у музэй – 3 руб.

Таксама можна набыць адзіны квіток у тры музэі: Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музэй Максіма Багдановіча, Літаратурны музэй Петруся Броўкі – 5 руб.

Пачатак – 18 мая 2019 года ў 17.00.

lit-bel.org/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт