Беларусы могуць галасаваць за «Кнігу года»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.05.2019 16:23
Чытачы беларускіх кніг могуць узяць удзел у складаньні рэйтынгу найлепшых кніг мінулага году.
Foto: pixabay.com/CC0
Запрацаваў сайт, дзе кожны ахвотны можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію «Кніга году».
Галасаваньне адбываецца на старонцы kniha.of.by да 18:00 28 траўня. Можна адзначыць любыя тры кнігі з адзінаццаці намінаваных літаратарамі на прэмію «Кніга году».
Пры гэтым чытацкі рэйтынг мае сымбалічнае значэньне. Вынікі галасаваньня не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.
У мінулыя гады, паводле вэрсіі чытачоў, кнігамі году станавіліся «Радзіва Прудок» Андруся Горвата і «Беларусалім» Паўла Севярынца.
Афіцыйная прэмія «Кніга году» заснаваная ПЭН-цэнтрам і прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у папярэднім годзе. У склад вялікага журы мае права ўваходзіць любы беларускі пісьменьнік і перакладчык. Сёлета гэта былі 103 літаратары.
Паводле Радыё «Свабода»/юл