Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь абірае курс на разьвіцьцё адносін з Эўразьвязам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.05.2019 13:12
Паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас саміта «Усходняга партнэрства» ЭЗ.
Foto:mfa.gov.by

Беларусь мае цьвёрды намер працягваць курс на далейшае разьвіцьцё адносін з Эўрапейскім Зьвязам, і падпісаць Прыярытэты партнэрства, заявіў беларускі міністар.

Дыплямат зазначыў, гэты працэс пакуль прыпынены, не па віне Беларусі, і выказаў спадзяваньне, што ўдасца да канца года рушыць наперад і падпісаць пагадненьні па спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Паводле слоў міністра, у кожным абʼяднаньні або двухбаковых адносінах ёсьць і нэгатыўныя нюансы. Аднак важна не зацыклівацца на іх, а спрабаваць знайсьці што-небудзь агульнае і абʼяднальнае, тое, што дапаможа пераадолець існуючыя праблемы і выйсьці на паступальны шлях разьвіцьця. Менавіта прыхільнасьць да абʼяднальнага парадку дня заўсёды дае больш рэзультатаў для ўсіх субʼектаў міжнароднага права, чым нейкая канфрантацыйная лінія», – падсумаваў беларускі дыплямат.

Міністар замежных спраў Уладзімір Макей прадстаўляе Беларусь на мерапрыемствах у гонар 10-годдзя праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства», якія праходзяць 13-14 мая ў Бруселі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт