Міністар канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі сустрэўся сёньня з чальцамі СПБ у Менску. У суботу ён прымаў удзел у сьвяткаваньні Дня палякаў замежжа і Канстытуцыі 3 траўня. У нядзелю міністар сустрэўся ў Лідзе з прадстаўнікамі польскіх арганізацый і моладзьдзю.
Адам Квяткоўскі сказаў, што гэта былі тры важныя, праведзеныя ў Беларусі дні. Ён сустрэўся з палякамі, якія жывуць ня толькі ў вялікіх беларускіх гарадах. «Па дарозе было яшчэ шмат сустрэч у важных для нас месцах, для польскай гісторыі, тоеснасьці і культуры», – сказаў міністар.
Адам Квяткоўскі паінфармаваў, што з прадстаўнікамі беларускіх уладаў ён размаўляў пра тое, што аб'ядноўвае Польшчу і Беларусь, а таксама пра праблемы, якія павінны быць вырашаныя. «Спадзяюся, яны дадуць вынікі. Спадзяюся, што нашыя суайчыньнікі ў Беларусі змогуць разьвіваць польскасьць, змогуць вывучаць польскую мову», – дадаў Квяткоўскі.
Прэзыдэнцкі міністар перакананы, што дыялёг, які вядуць Варшава і Менск, дасьць плён і двухбаковыя адносіны будуць лепшымі, а палякі ў Беларусі змогуць весьці сваю дзейнасьць і ня будуць сустракацца з праблемамі, якія былі да гэтага часу.

ав