Японскую мангу паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч пераклалі на беларускую мову
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.05.2019 18:03
Комікс паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», выпушчаны ў Японіі, пераклалі на беларускую мову.
Сьвятланы АлексіевічАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Комікс паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», выпушчаны ў Японіі, пераклалі на беларускую мову. Першую частку мангі можна пабачыць на сайце anibel.net.
Гэта першая манга паводле твору беларускага аўтара. Стварае яго вядомы мастак Кейто Каумэ, які вядомы коміксам «Ваўчыца й вострыя прыправы».
Беларускі пераклад рабілі аматары, таму ў ім сустракаюцца некаторыя памылкі і абдрукоўкі.
«У вайны не жаночы твар» – першая кніга Сьвятланы Алексіевіч, выдадзеная яшчэ ў 1983 годзе. Яна стала часткай пэнталёгіі «Чырвоны чалавек», за якую пісьменьніца атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.
эўрарадыё/вс