ЭБРР пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі ў 2019 годзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.05.2019 15:38
                    
                                 
                
                
                    У красавіку 2019 году Міжнародны валютны фонд таксама зьнізіў ацэнку росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця (ЭБРР) пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі ў 2019 годзе. 
У абноўленым травеньскім аглядзе ЭБРР чакае рост ВУП Беларусі ў 2020 годзе на ўзроўні 1,8%. У лістападзе ў традыцыйным рэгіянальным аглядзе ЭБРР прагназаваў рост 2,5%. 
Экспэрты банка тлумачаць запаволеньне тэмпаў росту беларускай эканомікі ўзмацненьнем зьнешніх рызык, у прыватнасьці, нэгатыўнымі наступствамі расейскага «падатковага манэўру» ў нафтавай сфэры. 
У дакладзе адзначаецца, што тэмп росту ВУП Беларусі ў 2018 годзе вырас да 3% з 2,4% у 2017 годзе і «быў абумоўлены пашырэньнем унутранага попыту й экспарту, хоць чысты экспарт быў на самай справе адмоўны». 
У красавіку 2019 году Міжнародны валютны фонд таксама зьнізіў ацэнку росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе да 1,8% (з 2,4%, якія прагназаваліся ў студзені). 
На 2019 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 4%, бюджэт краіны сфармаваны зыходзячы з кансэрватыўнага сцэнару росту эканомікі на ўзроўні 2,1%. Паводле Белстату, за студзень-сакавік 2019 году ВУП Беларусі вырас на 1,1% ад аналягічнага леташняга пэрыяду.
радыё свабода/вс