Рэкордная колькасьць бязьвізавых турыстаў наведала Горадню за тыдзень
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.05.2019 14:27
Найбольшая колькасьць турыстаў прыбывае з краін-суседак – Летувы, Польшчы й Латвіі.
Аўгустоўскі каналфота: belarus.by
За тыдзень з 29 красавіка па 6 траўня Горадню й Гарадзенскі раён наведалі амаль 3900 бязьвізавых турыстаў. Гэта рэкордная колькасьць замежнікаў бязь візы, якая наведала рэгіён за ўвесь час, інфармуе БелТА са спасылкай на ўпраўленьне спорту й турызму Гарадзенскага аблвыканкаму.
Напрыклад, за аналягічны пэрыяд мінулага году ў рэгіён прыбылі каля 2500 бязьвізавых турыстаў. Паводле словаў гарадзенскіх чыноўнікаў, найбольшая колькасьць турыстаў прыбывае з краін-суседак – Летувы, Польшчы й Латвіі. Чацьвёртае месца займаюць турысты зь Германіі.
Ад пачатку 2019 года Горадню й раён наведалі больш за 36,6 тысячы бязьвізавых турыстаў. Летась іх было ўдвая менш.
эўрарадыё/вс