Logo Polskiego Radia
Print

На «Несьмяротны полк» у Менску прынесьлі партрэты Сталіна і Леніна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2019 11:56
Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны, а таксама кіраўнікоў Савецкага Саюзу.
фота: Белсат

На «Несьмяротны полк» у Менску прынесьлі партрэты Сталіна і Леніна
У Менску 9 траўня прайшла дазволеная ўладамі Беларусі акцыя «Несьмяротны полк». Удзел у ёй, паводле ацэнкі карэспандэнта «Белсату», прымала каля 300 чалавек.
Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты ўдзельнікаў Другой сусьветнай вайны, а таксама кіраўнікоў Савецкага Саюзу – Уладзіміра Леніна ды Іосіфа Сталіна. Таксама былі і транспаранты з цытатамі Сталіна.
У руках і на вопратцы ўдзельнікаў можна было заўважыць савецкую і расейскую сымболіку, георгіеўскія стужкі, а таксама афіцыйныя беларускія кветкі Перамогі. Некаторыя з іх, у тым ліку дзеці, былі апранутыя ў вайсковую форму.
Спачатку арганізатары хацелі прайсьці шэсьцем ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі, аднак у выніку ўзгаднілі з гарадзкімі ўладамі скарочаны маршрут. Збор удзельнікаў быў дазволены ля Дома-музэю I зьезда РСДРП.
«Несьмяротны полк» – міжнародная грамадзкая акцыя, якая пачынаючы з 2013 года праводзіцца штогод 9 траўня. Падчас акцыі ўдзельнікі ідуць калёнай і нясуць партрэты жаўнераў, якія ваявалі на баку СССР падчас Другой сусьветнай вайны. Акцыя афіцыйна падтрымліваецца і праводзіцца расейскімі ўладамі, у 2015 годзе ў шэсьці ў Маскве браў удзел прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Удзельнікі «Несьмяротнага палка» масава выкарыстоўваюць георгіеўскія стужкі, якія сталіся сымбалем расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт