Logo Polskiego Radia
Print

У менскім аэрапорце затрымалі аднаго з лідэраў пратэстаў у Інгушэтыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2019 16:26
Ісмаіл Нальгіеў зьбіраўся вылецець у адну з краін Эразьвязу.
 Нацыянальны аэрапорт «Менск» Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0

8 траўня ў менскім аэрапорце затрымалі аднаго з лідэраў пратэстаў у Інгушэтыі, блёгера і журналіста Ісмаіла Нальгіева. Ён зьбіраўся вылецець у адну з краін Эразьвязу. Цяпер яму пагражае выдача ў Расею. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў грамадзкі актывіст з Інгушэціі Руслан Муцольгаў. Ён сьведчыць, што Нальгіеў прайшоў рэгістрацыю і дагляд, аднак на памежным кантролі яго затрымалі. Інгушу сказалі, што ён знаходзіцца ў вышуку. Па словах Муцольгава, Ісмаіла Нальгіева перасьледуюць па палітычных матывах. Як вядома, пратэсты ў Інгушэтыі супраць перадачы часткі яе тэрыторыі Чачні былі мірнымі. Тым ня менш, актывістаў затрымлівалі і кідалі за краты.

Зьявілася інфармацыя, што сілавікі з Інгушэтыі нібыта прапанавалі беларускай міліцыі прывезьці затрыманага ў Смаленск і перадаць ім. Юрыст Алег Агееў супакойвае: дзяжурны па аддзеле ўнутраных спраў у аэрапорце запэўніў яго, што «без працэсуальнага афармленьня ў РФ яны яго не выдадуць». Цяпер чакаецца прыезд адваката.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт