Беларускія альпіністы паднялі агонь ІІ Эўрапейскіх гульняў на Манблан
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.05.2019 14:03
Эстафэта „Полымя міру” наведае шэраг эўрапейскіх краін, а 12 траўня прыбудзе ў Беларусь.
МанбланBy Ximonic, Simo Räsänen - Praca własna, GFDL, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11356331
Беларускія альпіністы паднялі агонь ІІ Эўрапейскіх гульняў на Манблан
Эстафэта „Полымя міру” наведае шэраг эўрапейскіх краін, а 12 траўня прыбудзе ў Беларусь.
Пяцёра дасьведчаных беларускіх альпіністаў паднялі агонь ІІ Эўрапейскіх гульняў на Монблан, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выдавецкі дом „Беларусь сегодня”.
Група ў складзе Максіма Вінчэўскага, Аляксандра й Міхаіла Вайцюкоў, Дзяніса Жыдкова й Міхаіла Макеенкі пасьпяхова пераадолела маршрут на вяршыню гары.
Узыходжаньне аказалася вельмі складаным праз умовы надвор'я: моцны вецер і сьнежны шторм напярэдадні прымусілі скарэктаваць планы. Цяпер група ўжо спускаецца з Манблана.
Цырымонія запальваньня агню ІІ Эўрапейскіх гульняў адбылася ў Рыме 3 траўня. Пасьля ўзыходжаньня на Манблан эстафэта „Полымя міру” наведае шэраг эўрапейскіх краін, а 12 мая прыбудзе ў Беларусь. Спачатку эстафэта агню пройдзе па Берасьцейскай вобласьці.
belta.by/nn.by/аз
Пяцёра дасьведчаных беларускіх альпіністаў паднялі агонь ІІ Эўрапейскіх гульняў на Мaнблан, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выдавецкі дом „Беларусь сегодня”.