У Гомелі абмяркуюць геаграфічныя аспэкты разьвіцьця рэгіёнаў
У навукова-практычнай канфэрэнцыі прымуць удзел спэцыялісты з шасьці краін.
ІІІ Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя „Геаграфічныя аспэкты ўстойлівага разьвіцьця рэгіёнаў” пройдзе ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф.Скарыны з 23 па 25 траўня, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Форум зьбярэ больш за 150 прадстаўнікоў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Казахстана і Ўзбэкістана. Гэта спэцыялісты ў галіне геаграфіі, геалёгіі, экалёгіі, біялёгіі.
Асноўны акцэнт будзе зроблены на актуальных пытаньнях фізычнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, умовах устойлівага разьвіцьця й сацыяльна-эканамічнага ўзаемадзеяньня рэгіёнаў, праблемах агульнай, рэгіянальнай інжынернай геалёгіі, гідрагеалёгіі й геафізыкі.
Экспэрты таксама падзеляцца практыкай рэгіянальных геаэкалягічных і геалягічных дасьледаваньняў, вопытам выкарыстаньня геаінфармацыйных тэхналёгій. Сярод важных тэматычных напрамкаў форуму - рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў і ахова навакольнага асяродзьдзя, праблемы прыродакарыстаньня, пытаньні разьвіцьця рэкрэацыйнай геаграфіі й геаграфіі турызму.
Асобным блёкам плянуецца аналіз інавацыйных пэдагагічных тэхналёгій у сыстэме сярэдняй і вышэйшай школы ў галіне навук аб Зямлі.
Праграма канфэрэнцыі прадугледжвае й правядзеньне выязной палявой экскурсіі ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах. Вынікі трохдзённай працы форуму падвядуць падчас круглага стала.
belta.by/аз