Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь абвінаваціла Летуву ў хлусьні па пытаньні БелАЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2019 16:01
3 мая Летува зьвярнулася ў Эўрапейскую камісію ў сувязі з «безадказным стаўленьнем» Беларусі да ядзернай бясьпекі.

Беларусь абвінаваціла Летуву ў хлусьні па пытаньні БелАЭС
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, камэнтуючы зварот афіцыйнай Вільні да Эўракамісіі з нагоды Беларускай АЭС, абвінаваціў Летуву ў адкрытай хлусьні адносна праекта станцыі і мер яе бясьпекі.
Паводле яго слоў, Беларусь ніколі не ўхілялася ад міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтых пытаньнях, а летувіскія спэцыялісты «выдатна ведаюць», што эўрапейскія рэгулятары не выявілі праблем з бясьпекай станцыі.
Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што па выніку стрэс-тэстаў Эўрапейскага зьвязу быў сфармаваны плян далейшага павышэньня бясьпекі АЭС. Праца па ім ужо вядзецца, а ў бліжэйшы час ён будзе разьмешчаны ў адкрытым доступе, сказаў ён.
На яго думку, Летува спрабуе адцягнуць увагу ад складанасьцяў з вывадам з эксплёатацыі Ігналінскай АЭС і будаўніцтвам ядзерных могільнікаў ля мяжы з Беларусьсю. «Само любое слова «супрацоўніцтва» ў сфэры ядзернай бясьпекі ў стане блізкім да агоніі выключаецца з афіцыйных двухбаковых дакумэнтаў», – сказаў ён.
3 мая Летува зьвярнулася ў Эўрапейскую камісію ў сувязі з «безадказным стаўленьнем» Беларусі да ядзернай бясьпекі і міжнародным абавязкам адносна БелАЭС. У лісьце летувіскія міністры заявілі аб адмове Беларусі супрацоўнічаць з ЭЗ па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя і ядзернай бясьпекі, паведамілі ў МЗС Летувы.
«Нягледзячы на неаднаразовы заклік ЭЗ да Беларусі ліквідаваць няспраўнасьці, выяўленыя ў ходзе стрэс-тэстаў, Беларусь працягвае надаваць прыярытэтнае ўвагу графіку будаўніцтва, а не ядзернай бясьпецы», – адзначыў міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус.
Летува заклікала Эўразьвяз прымаць тэрміновыя меры для абароны бясьпекі ўсяго ЭЗ. У прыватнасьці, Эўракамісіі прапанавалі распрацаваць усёабдымны плян дзеяньняў для наступных крокаў ЭЗ па БелАЭС.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, камэнтуючы зварот афіцыйнай Вільні да Эўракамісіі з нагоды Беларускай АЭС, абвінаваціў Летуву ў адкрытай хлусьні адносна праекта станцыі і мер яе бясьпекі.

Паводле яго слоў, Беларусь ніколі не ўхілялася ад міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтых пытаньнях, а летувіскія спэцыялісты «выдатна ведаюць», што эўрапейскія рэгулятары не выявілі праблем з бясьпекай станцыі.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што па выніку стрэс-тэстаў Эўрапейскага зьвязу быў сфармаваны плян далейшага павышэньня бясьпекі АЭС. Праца па ім ужо вядзецца, а ў бліжэйшы час ён будзе разьмешчаны ў адкрытым доступе, сказаў ён.

На яго думку, Летува спрабуе адцягнуць увагу ад складанасьцяў з вывадам з эксплёатацыі Ігналінскай АЭС і будаўніцтвам ядзерных могільнікаў ля мяжы з Беларусьсю. «Само любое слова «супрацоўніцтва» ў сфэры ядзернай бясьпекі ў стане блізкім да агоніі выключаецца з афіцыйных двухбаковых дакумэнтаў», – сказаў ён.

і міжнародным абавязкам адносна БелАЭС. У лісьце летувіскія міністры заявілі аб адмове Беларусі супрацоўнічаць з ЭЗ па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя і ядзернай бясьпекі, паведамілі ў МЗС Летувы.

«Нягледзячы на неаднаразовы заклік ЭЗ да Беларусі ліквідаваць няспраўнасьці, выяўленыя ў ходзе стрэс-тэстаў, Беларусь працягвае надаваць прыярытэтнае ўвагу графіку будаўніцтва, а не ядзернай бясьпецы», – адзначыў міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус.

Летува заклікала Эўразьвяз прымаць тэрміновыя меры для абароны бясьпекі ўсяго ЭЗ. У прыватнасьці, Эўракамісіі прапанавалі распрацаваць усёабдымны плян дзеяньняў для наступных крокаў ЭЗ па БелАЭС.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт