Амбасада РФ запытала інфармацыю пра затрыманага КДБ расейца
У прыватнасьці, камітэт паведаміў пра затрыманьне гендырэктара РУП «Белтэлекам» Сяргея Сівадзедава за атрыманьне хабару ад грамадзяніна Расеі.
«Амбасада запытала інфармацыю ў беларускага боку адносна паведамленьняў, якія зьявіліся ў СМІ, у сувязі з заявай КДБ Беларусі. Пацьверджаньня па гэтым факце пакуль не атрымана», – паведаміла вечарам 4 траўня расейскае дыппрадстаўніцтва ў сваім твітэр-акаўнце.
Гаворка ідзе пра два паведамленьні, якія беларускі КДБ разьмясьціў на сваім сайце раніцай 4 траўня.
КДБ паведаміў дэталі справы, абвінавачаным па якім праходзіць кіраўнік «Белтэлекама».
«КДБ прыцягнутыя ў якасьці абвінавачаных генэральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сівадзедаў Сяргей Іванавіч, які атрымаў хабар за садзейнічаньне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталяваньня ў памеры 15 000 эўра, а таксама хабарадавальнік – грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі», – гаворыцца ў інфармацыі ведамства.
Акрамя таго, было разьмешчана паведамленьне аб затрыманьні да нядаўняга намесьніка Савета бясьпекі Беларусі Андрэя Ўцюрына. Яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад прадстаўніка расейскай камэрцыйнай структуры. Згодна з інфармацыяй КДБ, Уцюрын быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманьні 148 600 даляраў ад прадстаўніка расейскай камэрцыйнай структуры.

naviny.by/ав