Logo Polskiego Radia
Print

Больш беларускай мовы стала ў менскім мэтро

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.05.2019 09:04
Пасажыраў падземнай чыгункі раніцай вітаюць па-беларуску.
foto: startidea.by

Да 10-й гадзіны раніцы ў менскім мэтрапалітэне трансьлююць аўдыёпаведамленьне, у якім пасажырам зычаць добрага дня па-беларуску.

Такія вітаньні зьбіраюцца неўзабаве запусьціць на чыгуначным вакзале і ў электрычках, у гарадзкіх аўтобусах і тралейбусах.

«Водгукі вельмі пазытыўныя мы бачым ня толькі ў сацыяльных сетках, але і проста падыходзяць людзі, дзякуюць нашым супрацоўнікам на станцыях», — сьцьвярджае прэс-сакратар мэтро Андрэй Дроб.

Звычайныя паведамленьні ў мэтро гучаць па-беларуску, перад буйнымі міжнароднымі спартовымі спаборніцтвамі пачынаюць дублявацца на ангельскай мове. Надпісы ў мэтро зробленыя па-беларуску кірыліцай і трансьлітаравана на блізкую да клясычнай беларускую лацінку.

паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт