Беларусь прапануе Вялікабрытаніі паглыбіць супрацу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.05.2019 14:12
Менск запрапанаваў Лёндану адкрыць фармацэўтычнае прадпрыемства ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Foto: pixabay.com/CC0
Апроч таго беларускія ўлады разьліваюць на супрацу з брытанцамі ў вытворчасьці зарадных станцый для электрамабіляў. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясьніковіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі ў Беларусі Фіёнай Гіб.
Падчас сустрэчы бакі закранулі пытаньні супрацоўніцтва пры рэалізацыі сумесных праектаў. Беларускі чыноўнік выказаў меркаваньне, што брытанскаму боку можа быць цікава пляцоўка парка »Вялікі камень«, дзе для кампаній-рэзыдэнтаў дзейнічаюць вельмі выгадныя эканамічныя ўмовы. Міхаіл Мясьніковіч прапанаваў разгледзець магчымасьць стварэньня брытанскага або сумеснага прадпрыемства па вытворчасьці лякарстваў, якое мела б добры доступ на рынак ЕАЭС.
Беларускі бок зацікаўлены разьвіваць супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй у сфэры біятэхналёгіі, дакладнай мэханікі і оптыкі, электратранспарту. »Па зарадных станцыях можна было б арганізаваць вытворчасьць у Беларусі, у тым жа Кітайска-беларускім індустрыяльным парку«, – прапанаваў старшыня Савета Рэспублікі.
Паводле Белта/юл