Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы стварылі пад Менскам найбуйнейшую ў Беларусі наркалябараторыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.04.2019 14:02
За арганізацыю наркалябараторыі расецйам пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня свабоды.
Расейцы стварылі пад Менскам найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалябараторыюРасейцы стварылі пад Менскам найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалябараторыюфота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

Расейцы стварылі пад Менскам найбуйнейшую ў Беларусі наркалябараторыю
Расейцы стварылі пад Менскам найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалябараторыю, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту краіны. Яна была прафэсійна абсталяваная й спэцыялізавалася ў вытворчасьці асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў – альфа-PVP і альфа-PHP. Апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы правялі супрацоўнікі апэратыўнага падразьдзяленьня памежнай службы й КДБ сумесна з ФСБ Расеі.
Затрыманьне двух 24-гадовых грамадзян Расеі адбылося 23 красавіка ў вёсцы Хацежына. У населеным пункце Малінаўка затрымалі яшчэ аднаго расейца. У наркалябараторыі было прамысловае абсталяваньне, 30 кг рэчыва белага колеру й 750 літраў розных вадкасьцей. Экспэрты засьведчылі, што гэта асабліва небясьпечныя псыхатропныя рэчывы. Прэкурсоры й лябараторнае абсталяваньне было прывезенае ў Беларусь з Расеі.
Было распачата некалькі крымінальных спраў. За арганізацыю наркалябараторыі расецйам пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня свабоды.

Расейцы стварылі пад Менскам найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалябараторыю, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту краіны. Яна была прафэсійна абсталяваная й спэцыялізавалася ў вытворчасьці асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў – альфа-PVP і альфа-PHP.

Апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы правялі супрацоўнікі апэратыўнага падразьдзяленьня памежнай службы й КДБ сумесна з ФСБ Расеі.

Затрыманьне двух 24-гадовых грамадзян Расеі адбылося 23 красавіка ў вёсцы Хацежына. У населеным пункце Малінаўка затрымалі яшчэ аднаго расейца. У наркалябараторыі было прамысловае абсталяваньне, 30 кг рэчыва белага колеру й 750 літраў розных вадкасьцей. Экспэрты засьведчылі, што гэта асабліва небясьпечныя псыхатропныя рэчывы. Прэкурсоры й лябараторнае абсталяваньне было прывезенае ў Беларусь з Расеі.

Было распачата некалькі крымінальных спраў. За арганізацыю наркалябараторыі расейцам пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня свабоды.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт