Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца да Вялікдня
Сёньня праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікую суботу.
Праваслаўныя вернікі ўсяго сьвету 27 красавіка адзначаюць Вялікую суботу й рыхтуюцца да самага важнага хрысьціянскага сьвята — Уваскрэсеньня Хрыстовага, альбо Вялікдня (Пасха).
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі й Заслаўскі Павел узначаліць сьвяточнае набажэнства ў галоўным праваслаўным храме Менска — Сьвята-Духавым кафедральным саборы на плошчы Свабоды.
У 23.10 у саборы адслужаць пасхальную паўночніцу. У 23.45 адбудзецца хрэсны ход, а пасьля — літургія, якая абвесьціць наступленьне Вялікадня.
Поўны расклад усіх набажэнстваў у храмах сталіцы й навакольля 27 і 28 красавіка апублікаваны на сайце Менскай епархіі (pravminsk.by).
Згодна са зьвесткамі Інстытута сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, прыблізна 80% усіх вернікаў у Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі хрысьціянамі. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасьць вернікаў прыкладна ў 4 млн.
У праваслаўнай царквы ў Беларусі прыблізна паўтары тысячы прыходаў у 15 епархіях. Чатыры зь іх — Менская, Маладзечанская, Барысаўская й Слуцкая — аб`яднаныя ў Менскую мітраполію. Сьвятароў рыхтуюць Менская духоўная акадэмія, духоўныя сэмінарыі ў Менску й Віцебску, а таксама духоўныя вучылішчы (Менск, Слонім).
У краіне дзейнічаюць больш як 1,1 тыс. праваслаўных храмаў, больш за 100 цэркваў будуюцца.
racyja.com/belapan.by/аз
Праваслаўныя вернікі ўсяго сьвету 27 красавіка адзначаюць Вялікую суботу й рыхтуюцца да самага важнага хрысьціянскага сьвята — Уваскрэсеньня Хрыстовага, альбо Вялікдня (Пасха).
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі й Заслаўскі Павел узначаліць сьвяточнае набажэнства ў галоўным праваслаўным храме Менска — Сьвята-Духавым кафэдральным саборы на плошчы Свабоды.