Рыбакоў: „Белнафтахім” нясе страты ад паставак няякаснай нафты
Па справе нафты ў Менску прайшлі перагаворы беларускага, расейскага, украінскага й польскага бакоў.
Беларускі бюджэт і нафтатранспартныя арганізацыі нясуць страты ад паставак няякаснай нафты. Аб гэтым учора на перагаворах беларускага, расейскага, украінскага й польскага бакоў у Менску заявіў старшыня канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў.
„Паступленьне няякаснай сыравіны прывяло да няштатнай работы беларускіх перапрацоўчых заводаў і, як вынік, зьніжэньня выпрацоўкі нафтапрадуктаў і невыкананьня кантрактных абавязацельстваў перад спажыўцамі нашай прадукцыі. Страты нясе дзяржаўны бюджэт Беларусі й нафтатранспартныя арганізацыі”, - сказаў Андрэй Рыбакоў.
Паводле слоў кіраўніка канцэрна, на працягу апошніх дзён на тэрыторыі Беларусі фіксуецца значнае перавышэньне хлорарганікі ў расейскай нафце. У далейшым беларускія лябараторныя аналізы былі зафіксаваны й пацьверджаны як у Расейскай Фэдэрацыі, так і ў Польшчы, Украіне - па ўсёй сыстэме магістральнага нафтаправода „Дружба”.
Учора транзытны паток у нафтаправодзе спынены ва ўсіх напрамках, і значны аб'ём няякаснай нафты затрымаўся на тэрыторыі Беларусі.
Як паведамлялася, „Белнафтахім” на мінулым тыдні заявіў аб рэзкім пагаршэньні якасьці расейскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзытам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ „Гомельтранснафта Дружба”. З-за гэтага было пашкоджана дарагое абсталяваньне на Мазырскім НПЗ.
Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ „Нафтан” - вымушаны зьнізіць загрузку магутнасьцей і нясуць страты. Польшча 24 красавіка спыніла транзыт нафты па нафтаправодзе „Дружба” на нявызначаны тэрмін, прычынай стала адмова НПЗ у Польшчы й Нямеччыны перапрацоўваць няякасную нафту з Расеі. Украіна вечарам 25 красавіка таксама спыніла транзыт расейскай нафты па нафтаправодзе „Дружба”.
belta.by/аз
Беларускі бюджэт і нафтатранспартныя арганізацыі нясуць страты ад паставак няякаснай нафты. Аб гэтым учора на перагаворах беларускага, расейскага, украінскага й польскага бакоў у Менску заявіў старшыня канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў.
„Паступленьне няякаснай сыравіны прывяло да няштатнай работы беларускіх перапрацоўчых заводаў і, як вынік, зьніжэньня выпрацоўкі нафтапрадуктаў і невыкананьня кантрактных абавязацельстваў перад спажыўцамі нашай прадукцыі. Страты нясе дзяржаўны бюджэт Беларусі й нафтатранспартныя арганізацыі”, - сказаў Андрэй Рыбакоў.
Паводле слоў кіраўніка канцэрна, на працягу апошніх дзён на тэрыторыі Беларусі фіксуецца значнае перавышэньне хлорарганікі ў расейскай нафце. У далейшым беларускія лябараторныя аналізы былі зафіксаваны й пацьверджаны як у Расейскай Фэдэрацыі, так і ў Польшчы, Украіне - па ўсёй сыстэме магістральнага нафтаправода „Дружба”.
Учора транзытны паток у нафтаправодзе быў спынены ва ўсіх напрамках, і значны аб'ём няякаснай нафты затрымаўся на тэрыторыі Беларусі.