Суд пастанавіў вярнуць віцябляніну грошы за зьнішчаны сьцяг
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.04.2019 14:46
                    
                                 
                
                
                    Рашэньне суда вярнуць грошы ён расцэньвае станоўча, бо міліцыя ня мае права зьнішчаць чужую маёмасьць.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхару Віцебска Міколе Качурцу ўдалося спагнаць грошы за бел-чырвона-белы сьцяг, які супрацоўнікі міліцыі адабралі ў яго летась 25 сакавіка ды незаконна зьнішчылі. Пры гэтым суд Першамайскага раёна Віцебска задаволіў патрабаваньні заяўніка ня ў поўным аб’ёме: Качурэц ацаніў зьнішчаную маёмасьць у 42 рублі, а судзьдзя Алена Савіцкая пастанавіла сплаціць яму толькі 8 рублёў 30 капеек.
Грошы Міколе Качурцу будуць выдаткаваныя зь дзяржаўнага бюджэту.
Заяўнік лічыць, што пашыць новы сьцяг за грошы, якія засудзіў суд, нерэальна, бо судзьдзя, калі прымала рашэньне, кіравалася прамысловымі, а не індывідуальнымі расцэнкамі на кравецкія паслугі. Таму судовую пастанову ён зьбіраецца абскардзіць. Пры гэтым рашэньне суда вярнуць грошы ён расцэньвае станоўча, бо міліцыя ня мае права зьнішчаць чужую маёмасьць.
паводле радыё рацыя/вс