Ад пачатку года насельніцтва Беларусі скарацілася на 9900 чалавек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.04.2019 16:03
Паводле стану на 1 красавіка 2019 году насельніцтва Беларусі склала 9 465 300 чалавек.
pixabay.com/CC0 Public Domain
Паводле стану на 1 красавіка 2019 году насельніцтва Беларусі склала 9 465 300 чалавек. Такія зьвесткі прыводзіць у сваёй справаздачы Белстат.
У пачатку года лічба складала 9 475 200 чалавек.
Такім чынам, толькі за адзін квартал насельніцтва краіны скарацілася на 9900 чалавек.
наша ніва/вс