Logo Polskiego Radia
Print

Палітуцякач Ануфрый Рамановіч вяртаецца ў Беларусь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.04.2019 15:07
Ён кажа, што хоча заняцца асабістымі справамі, пабыць зь сям’ёй і наведаць магілы продкаў.
Ануфрый РамановічАнуфрый Рамановічфота з сайта Радыё Рацыя

Палітуцякач Ануфрый Рамановіч вяртаецца ў Беларусь
Палітычны ўцякач Ануфрый Рамановіч вяртаецца ў Беларусь. Былы маёр КДБ, былы віцебскі прадпрымальнік пакінуў радзіму ў 2006 годзе пасьля адкрыцьця ў дачыненьні да яго крымінальнай справы за эканамічныя злачынствы.
Ануфрый Рамановіч кажа, што справа была палітычнай, зьвязанай зь яго ўдзелам у прэзыдэнцкай кампаніі й палітычным жыцьці краіны. Сёлета ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь.
У 2008 Беларусь даслала ў Польшчу запыт на яго экстрадыцыю. У выніку ён быў затрыманы ў Беластоку й месяц правёў у арышце. Аднак Беластоцкі акруговы суд не знайшоў падстаў для яго экстрадыцыі, а ў яго падтрымку выступіў Аляксандр Мілінкевіч.
У 2009 годзе ў Беларусі справу супраць яго закрылі, аднак сам Ануфрый Рамановіч дазнаўся пра гэта толькі ў мінулым годзе.
У Польшчы Ануфрый Рамановіч атрымаў статус палітычнага ўцекача. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён яго пазбавіцца. Ён кажа, што хоча заняцца асабістымі справамі, пабыць зь сям’ёй і наведаць магілы продкаў.

Палітычны ўцякач Ануфрый Рамановіч вяртаецца ў Беларусь. Былы маёр КДБ, былы віцебскі прадпрымальнік пакінуў радзіму ў 2006 годзе пасьля адкрыцьця ў дачыненьні да яго крымінальнай справы за эканамічныя злачынствы.

Ануфрый Рамановіч кажа, што справа была палітычнай, зьвязанай зь яго ўдзелам у прэзыдэнцкай кампаніі й палітычным жыцьці краіны. Сёлета ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

У 2008 годзе Беларусь даслала ў Польшчу запыт на яго экстрадыцыю. У выніку ён быў затрыманы ў Беластоку й месяц правёў у арышце. Аднак Беластоцкі акруговы суд не знайшоў падстаў для яго экстрадыцыі, а ў яго падтрымку выступіў Аляксандр Мілінкевіч.

У 2009 годзе ў Беларусі справу супраць яго закрылі, аднак сам Ануфрый Рамановіч дазнаўся пра гэта толькі ў мінулым годзе.

У Польшчы Ануфрый Рамановіч атрымаў статус палітычнага ўцекача. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён яго пазбавіцца. Ён кажа, што хоча заняцца асабістымі справамі, пабыць зь сям’ёй і наведаць магілы продкаў.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт