Logo Polskiego Radia
Print

БЧ запусьціла на сьвяты 81 дадатковы цягнік

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.04.2019 14:01
Беларуская чыгунка на дні красавіцкіх і травеньскіх сьвятаў прызначыла з 27 красавіка па 11 траўня 81 дадатковы цягнік.
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня фота: Беларуская чыгунка

БЧ запусьціла на сьвяты 81 дадатковы цягнік
Беларуская чыгунка на дні красавіцкіх і травеньскіх сьвятаў прызначыла з 27 красавіка па 11 траўня 81 дадатковы цягнік, у тым ліку 20 цягнікоў у міжнародным і 61 цягнік ва ўнутрырэспубліканскіх паведамленьнях. Пра гэта паведамілі ў БЧ.
У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на маршрутах Менск-Масква, Менск-Санкт-Пецярбург, Берасьце-Масква, Гомель-Сноўск і Менск-Вільня.
Унутры Беларусі больш цягнікоў стане паміж Менскам і Гомелем, Берасьцем, Віцебскам, Пінскам, Полацкам і Мазыром, а таксама паміж Магілёвам і Віцебскам, Гомелем і Калінкавічамі.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт