Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні запрацуе аўтаматызаваная сыстэма пракату ровараў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2019 18:13
У бліжэйшай будучыні чакаецца запуск падобнай сыстэмы і ў Менску, дзе налічваецца каля 800 тыс. аматараў экалягічнага віду транспарту.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У Горадні запрацуе аўтаматызаваная сыстэма пракату ровараў
У Горадні неўзабаве запрацуе першая аўтаматызаваная сыстэма пракату ровараў у Беларусі. У траўні пачнецца яе вялікі тэст-драйв, для чаго набяруць каля сотні валанцёраў. На працягу месяца яны бясплатна будуць абкатваць ровары, а пасьля выкажуць заўвагі й прапановы.
Як інфармуе «Беларусь сегодня», на поўную магутнасьць аўтаматызаваны пракат можа запрацаваць ужо гэтым летам. Гарадзенцы вырашылі скарыстацца досьведам шэрагу краін ЭЗ. Была створана мабільная праграма, якая дазваляе не вяртаць ровар у тое месца, дзе яго ўзялі на пракат, а пакінуць у іншым. Гэта, безумоўна, зручна для людзей. Праект стартуе зь сямі кропак арэнды й будзе пашырацца. Ён мае падтрымку мясцовых уладаў. У бліжэйшай будучыні чакаецца запуск падобнай сыстэмы і ў Менску, дзе налічваецца каля 800 тыс. аматараў экалягічнага віду транспарту. Агулам беларусы валодаюць 1,5 млн ровараў.

У Горадні неўзабаве запрацуе першая аўтаматызаваная сыстэма пракату ровараў у Беларусі. У траўні пачнецца яе вялікі тэст-драйв, для чаго набяруць каля сотні валанцёраў. На працягу месяца яны бясплатна будуць абкатваць ровары, а пасьля выкажуць заўвагі й прапановы.

Як інфармуе «Беларусь сегодня», на поўную магутнасьць аўтаматызаваны пракат можа запрацаваць ужо гэтым летам. Гарадзенцы вырашылі скарыстацца досьведам шэрагу краін ЭЗ. Была створаная мабільная праграма, якая дазваляе не вяртаць ровар у тое месца, дзе яго ўзялі на пракат, а пакінуць у іншым. Гэта, безумоўна, зручна для людзей.

Праект стартуе зь сямі кропак арэнды й будзе пашырацца. Ён мае падтрымку мясцовых уладаў.

У бліжэйшай будучыні чакаецца запуск падобнай сыстэмы і ў Менску, дзе налічваецца каля 800 тыс. аматараў экалягічнага віду транспарту. Агулам беларусы валодаюць 1,5 млн ровараў.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт