Кітай дасьць Беларусі крэдыт на 100 млн эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.04.2019 14:02
«Беларусбанку» 100 млн эўра для разьвіцьця нацыянальнай эканомікі дасьць Банк разьвіцьця Кітая.
pixabay.com/Public Domain CC0
24 красавіка амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды сустрэўся са старшынёй праўленьня Банка разьвіцьця Кітая Чжао Хуанам. Пра гэта паведамілі ў беларускім дыпляматычным прадстаўніцтве ў Пэкіне.
Бакі абмеркавалі пэрспэктыўныя кірункі супрацоўніцтва й падпісалі крэдытнае пагадненьне аб прадастаўленьні «Беларусбанку» 100 млн эўра для разьвіцьця нацыянальнай эканомікі.
Дакумэнт падпісаны ў рамках візыту ў Кітай Аляксандра Лукашэнкі.
тэлеграф/вс