Logo Polskiego Radia
Print

„Белнафтахім”: Няякасная нафта паступіла на тэрыторыю ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2019 11:27
Паводле даных спэцыялістаў, паляпшэньня ў якасьці нафты, якая паступае ў Беларусь з Расеi, не назіраецца.
Photo:Cornelia Kopp/flickr.com/Commercial use allowed

Няякасная нафта паступіла на тэрыторыю ЭЗ
Паводле даных спэцыялістаў, паляпшэньня ў якасьці нафты, якая паступае, не назіраецца.
Няякасная нафта паступіла на тэрыторыю краін Эўразьвязу, паведаміў журналістам намесьнік старшыні канцэрна „Белнафтахім” Уладзімір Сізоў на навукова-тэхнічнай канфэрэнцыі ў Мазыры.
„Па выніках проб, якія былі адабраны на мяжы Беларусі й Польшчы, можна канстатаваць, што няякасная нафта паступіла на тэрыторыю краін Эўрапейскага Зьвязу. Такая ж нафта знаходзіцца й на тэрыторыі Ўкраіны”, - расказаў намесьнік старшыні канцэрна.
Лябараторыя ААТ „Гомельтранснафта Дружба” працуе ў кругласутачным рэжыме. Паводле даных спэцыялістаў, паляпшэньня ў якасьці нафты, якая паступае, не назіраецца.
У мінулую пятніцу, 19 красавіка, кіраўніцтва канцэрна „Белнафтахім” паведаміла, што ўжо некалькі дзён па нафтаправодзе „Дружба” з Расеі паступае няякасная нафта. У панядзелак, 22 красавіка, стала вядома, што з-за няякаснай расейскай нафты на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе выйшла са строю дарагое абсталяваньне.
Намесьнік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка 21 красавіка падчас пасяджэньня апэратыўнага штаба ў ААТ „Нафтан” (Наваполацк) заявіў, што Беларусь на час правядзеньня пасяўной кампаніі ўводзіць абмежаваньні на экспарт сьветлых нафтапрадуктаў. У камэнтары тэлеканалу ОНТ ён паведаміў, што пасьля пастаўкі партыі няякаснай нафты з Расеі для Беларусі на першае месца выходзіць унутраны рынак. Абмежаваньні ўводзяцца на пастаўку сьветлых нафтапрадуктаў „па ўсіх экспартных напрамках”.
Паводле слоў Ляшэнкі, 23 красавіка ў Расею адправіцца дэлегацыя „Белнафтахіма”, у складзе якой дырэктары нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, для перамоў з прадстаўнікамі „Транснефці”. „Мы спадзяемся й не сумняваемся ў прафэсіяналізьме расейскай кампаніі. Я размаўляў з кіраўніцтвам „Транснефці”, яны запэўнілі мяне, што робяць усе неабходныя дзеяньні па адпампоўваньні нафты з павышаным утрыманьнем хларыду й падмешваньні больш якасных вуглевадародаў”, — сказаў чыноўнік.
Расейскія пастаўшчыкі нафты, адзначыў ён, паабяцалі, што найбліжэйшым часам сытуацыя стабілізуецца. Віцэ-прэм'ер дадаў, што Беларусь у сувязі з гэтай сытуацыяй нясе як „эканамічныя, так і тэхнічныя выдаткі”.
belta.by/belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт