Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь прыпыніла пастаўкі нафтапрадуктаў у Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2019 16:02
Выкананьне зьнешніх кантрактаў прыпыненае з-за рэзкага пагаршэньня якасьці расейскай нафты.
Photo:Cornelia Kopp/flickr.com/Commercial use allowed

Беларусь прыпыніла пастаўкі нафтапрадуктаў у Польшчу
Выкананьне зьнешніх кантрактаў прыпыненае з-за рэзкага пагаршэньня якасьці расейскай нафты.
Беларусь з-за атрыманьня няякаснай расейскай нафты вымушаная прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў на прэміяльныя рынкі, паведаміў 23 красавіка журналістам у Менску намесьнік генэральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб.
„На гэты момант часу кантрактныя абавязацельствы па ажыцьцяўленьні паставак у краіны Балтыі, Украіну й Польшчу прыпыненыя”, — сказаў Грыб у кулюарах канфэрэнцыі, якую арганізаваў Нацыянальны цэнтар маркетынгу.
Ён адзначыў, што пералічаныя рынкі — прэміяльныя для Беларусі. „Асноўныя нафтапрадукты мы традыцыйна прадаем на прэміяльныя рынкі — ва Ўкраіну, у краіны Балтыі й Польшчу. Цёмныя нафтапрадукты, якія не спажываюць на рынках сумежных краін, мы рэалізуем цераз парты Балтыйскага мора ў напрамку краін далёкай дугі”, — сказаў Грыб.
Паколькі, дадаў ён, якасьць расейскай нафты, якая паступае ў Беларусь, за апошні тыдзень рэзка пагоршылася, краіна вымушаная была прыпыніць выкананьне зьнешніх кантрактных абавязацельстваў і засяродзілася на забесьпячэньні нафтапрадуктамі ўнутранага рынку.
„Выкананьне зьнешніх кантрактных абавязацельстваў прыпыненае да вырашэньня пытаньня з якасьцю расейскай нафты. Мы зараз працуем над тым, каб да нас не было санкцый за невыкананьне кантрактных абавязацельстваў”, — падкрэсьліў Сяргей Грыб.
Ён таксама паведаміў, што беларускі бок цяпер ацэньвае шкоду, якая сфармавалася ў сувязі з атрыманьнем з Расеі няякаснай вуглевадароднай сыравіны.
У мінулую пятніцу, 19 красавіка, кіраўніцтва канцэрна „Белнафтахім” паведаміла, што ўжо некалькі дзён па нафтаправодзе „Дружба” з Расеі паступае няякасная нафта. У панядзелак, 22 красавіка, стала вядома, што з-за няякаснай расейскай нафты на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе выйшла са строю дарагое абсталяваньне.
Намесьнік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка 21 красавіка падчас пасяджэньня апэратыўнага штаба ў ААТ „Нафтан” (Наваполацк) заявіў, што Беларусь на час правядзеньня пасяўной кампаніі ўводзіць абмежаваньні на экспарт сьветлых нафтапрадуктаў. У камэнтары тэлеканалу ОНТ ён паведаміў, што пасьля пастаўкі партыі няякаснай нафты з Расеі для Беларусі на першае месца выходзіць унутраны рынак. Абмежаваньні ўводзяцца на пастаўку сьветлых нафтапрадуктаў „па ўсіх экспартных напрамках”.
Паводле слоў Ляшэнкі, 23 красавіка ў Расею адправіцца дэлегацыя „Белнафтахіма”, у складзе якой дырэктары нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, для перамоў з прадстаўнікамі „Транснефці”. „Мы спадзяемся й не сумняваемся ў прафэсіяналізьме расейскай кампаніі. Я размаўляў з кіраўніцтвам „Транснефці”, яны запэўнілі мяне, што робяць усе неабходныя дзеяньні па адпампоўваньні нафты з павышаным утрыманьнем хларыду й падмешваньні больш якасных вуглевадародаў”, — сказаў чыноўнік.
Расейскія пастаўшчыкі нафты, адзначыў ён, паабяцалі, што найбліжэйшым часам сытуацыя стабілізуецца. Віцэ-прэм'ер дадаў, што Беларусь у сувязі з гэтай сытуацыяй нясе як „эканамічныя, так і тэхнічныя выдаткі”.
belapan.by/аз

Беларусь з-за атрыманьня няякаснай расейскай нафты вымушаная прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў на прэміяльныя рынкі, паведаміў 23 красавіка журналістам у Менску намесьнік генэральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб.

„На гэты момант часу кантрактныя абавязацельствы па ажыцьцяўленьні паставак у краіны Балтыі, Украіну й Польшчу прыпыненыя”, — сказаў Грыб у кулюарах канфэрэнцыі, якую арганізаваў Нацыянальны цэнтар маркетынгу.

Ён адзначыў, што пералічаныя рынкі — прэміяльныя для Беларусі. „Асноўныя нафтапрадукты мы традыцыйна прадаем на прэміяльныя рынкі — ва Ўкраіну, у краіны Балтыі й Польшчу. Цёмныя нафтапрадукты, якія не спажываюць на рынках сумежных краін, мы рэалізуем цераз парты Балтыйскага мора ў напрамку краін далёкай дугі”, — сказаў Грыб.

Паколькі, дадаў ён, якасьць расейскай нафты, якая паступае ў Беларусь, за апошні тыдзень рэзка пагоршылася, краіна вымушаная была прыпыніць выкананьне зьнешніх кантрактных абавязацельстваў і засяродзілася на забесьпячэньні нафтапрадуктамі ўнутранага рынку.

„Выкананьне зьнешніх кантрактных абавязацельстваў прыпыненае да вырашэньня пытаньня зь якасьцю расейскай нафты. Мы зараз працуем над тым, каб да нас не было санкцый за невыкананьне кантрактных абавязацельстваў”, — падкрэсьліў Сяргей Грыб.

Ён таксама паведаміў, што беларускі бок цяпер ацэньвае шкоду, якая сфармавалася ў сувязі з атрыманьнем з Расеі няякаснай вуглевадароднай сыравіны.

У мінулую пятніцу, 19 красавіка, кіраўніцтва канцэрна „Белнафтахім” паведаміла, што ўжо некалькі дзён па нафтаправодзе „Дружба” з Расеі паступае няякасная нафта. У панядзелак, 22 красавіка, стала вядома, што з-за няякаснай расейскай нафты на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе выйшла са строю дарагое абсталяваньне.

Намесьнік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка 21 красавіка падчас пасяджэньня апэратыўнага штаба ў ААТ „Нафтан” (Наваполацк) заявіў, што Беларусь на час правядзеньня пасяўной кампаніі ўводзіць абмежаваньні на экспарт сьветлых нафтапрадуктаў. У камэнтары тэлеканалу ОНТ ён паведаміў, што пасьля пастаўкі партыі няякаснай нафты з Расеі для Беларусі на першае месца выходзіць унутраны рынак. Абмежаваньні ўводзяцца на пастаўку сьветлых нафтапрадуктаў „па ўсіх экспартных напрамках”.

Паводле слоў Ляшэнкі, 23 красавіка ў Расею адправіцца дэлегацыя „Белнафтахіма”, у складзе якой дырэктары нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, для перамоў з прадстаўнікамі „Транснефці”. „Мы спадзяемся й не сумняваемся ў прафэсіяналізьме расейскай кампаніі. Я размаўляў з кіраўніцтвам „Транснефці”, яны запэўнілі мяне, што робяць усе неабходныя дзеяньні па адпампоўваньні нафты з павышаным утрыманьнем хларыду й падмешваньні больш якасных вуглевадародаў”, — сказаў чыноўнік.

Расейскія пастаўшчыкі нафты, адзначыў ён, паабяцалі, што найбліжэйшым часам сытуацыя стабілізуецца. Віцэ-прэм'ер дадаў, што Беларусь у сувязі з гэтай сытуацыяй нясе як „эканамічныя, так і тэхнічныя выдаткі”.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт