Беларусы пасадзілі мільёны дрэваў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.04.2019 10:15
                    
                                 
                
                
                    Гэта вынікі агульнанацыянальнай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу».
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Акцыю ладзіла Міністэрства лясной гаспадаркі. У выніку было пасаджана больш за 29 мільёнаў дрэў на плошчы 6722 га.
Асноўнымі пародамі традыцыйна сталі сасна, елка і бяроза. У акцыі прынялі ўдзел больш за 52 тысяч чалавек. Добраахвотнікі працавалі на 2613 абʼектах.
Акрамя пасадкі лесу валянтэры займаліся прыбіраньнем сьмецьця і захламленасьці (усяго было прыбрана 2905 куб. м.), працавалі ў месцах масавага адпачынку (да летняга сэзона было падрыхтавана 207 абʼектаў).
Яшчэ адным вынікам акцыі стала зьяўленьне ў краіне 100 алей памяці. Лясныя культуры былі пасаджаны ў гонар выдатных людзей Беларусі.
Добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» праходзіла ў Беларусі 13-20 красавіка. У гэтым годзе акцыя прайшла 12-ы раз. Мерапрыемства было прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызваленьня Беларусі ад гітлераўцаў.
Галоўная мэта – прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да неабходнасьці беражлівага стаўленьня да ляснога фонду.
Паводле Белта/юл