Беларусь прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.04.2019 08:15
Гэта адбылося праз няякасную расейскую нафту Беларусь, якая вывяла са строю НПЗ.
Foto: pixabay.com/CC0
Праз няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі. Пра гэта паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб.
Справа ў тым, што няякасная расійская нафта прывяла да выхаду са строю дарагога абсталяваньня на Мазырскім НПЗ. Цягам апошніх дзён Мазырскі НПЗ перапрацоўвае нафту сорту Urals з высокай колькасьцю хлёрарганікі, якая мае павышаную каразійную актыўнасьць. Дрэнная якасьць сыравіны, што перапрацоўваецца, паўплывала на работу абсталяваньня, – адзначылі на прадпрыемстве.
Беларускі бок працуе над тым, каб уратаваць абсталяваньне ды пазьбегнуць санкцый з боку зьнешніх контрагентаў. Краіна прыпыніла кантрактныя абавязаньні да моманту вырашэньня пытаньня з расейскай нафтай.
З улікам прынятага Расеяй рашэньня аб забароне паставак нафтапрадуктаў у Беларусь і скарачэньня абʼёмаў перапрацоўкі на НПЗ з-за няякаснай нафты, краіна самастойна забясьпечвае патрэбы ўнутранага рынку.
Паводле Белта/Радыё «Свабода»/юл