Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага зь перамогай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.04.2019 16:27
Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму моцнага здароўя і зьдзяйсьненьня ўсіх плянаў на карысьць дружалюбнага ўкраінскага народа.
Прэзыдэнт-элект Украіны Ўладзімір ЗяленскіПрэзыдэнт-элект Украіны Ўладзімір ЗяленскіPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага зь перамогай
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, паведамляе агенцтва БелТА.
«З задавальненьнем адзначаю, што падмуркам адносін паміж нашымі краінамі традыцыйна зьяўляюцца загартаваныя сумеснай гісторыяй брацкія сувязі беларусаў і ўкраінцаў. Пацьвярджаю, што Беларусь заўсёды была й застанецца для Ўкраіны прадказальным партнэрам, надзейным суседам і добрым сябрам», – гаворыцца ў віншаваньні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананьне, што сумесныя намаганьні дазволяць захаваць на доўгі час і паглыбіць пазытыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, а дзейнасьць Уладзіміра Зяленскага ў якасьці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць росквіту Ўкраіны, усталяваньню міру й грамадзянскай згоды.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму моцнага здароўя і зьдзяйсьненьня ўсіх плянаў на карысьць дружалюбнага ўкраінскага народа.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт