«Белавія» атрымала першы зь пяці новых самалётаў Embraer
Авіякампанія «Белавія» ўводзіць у склад свайго паветранага флёта новыя самалёты Embraer бразыльскай вытворчасьці.
Як паведаміла БелаПАН прэс-служба авіякампаніі, 20 красавіка ў нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся самалёт Embraer 195 з завода-вытворцы (Сан-Жазэ-дус-Кампус, Бразылія) у новай ліўрэі «Белавія», а 21 красавіка прызямліцца другі новы самалёт – Embraer 175.
Паветраныя судны пастаўляюцца ў рамках дагавора аб лізінгу пяці новых самалётаў Embraer: трох – Embraer 195 і двух – Embraer 175. Пастаўка трэцяга паветранага судна E195 чакаецца ў канцы красавіка 2019 года. Чацьвёрты й пяты самалёты будуць пастаўленыя ў сьнежні 2019-га й красавіку 2020 года.
Як адзначылі ў «Белавія», сучасныя Embraer цалкам адпавядаюць запытам інтэнсіўнага росту пасажырапатоку авіякампаніі і ў будучыні цалкам заменяць невялікія CRJ.
Embraer-195, які прыбыў сёньня, разьлічаны на перавозку 107 пасажыраў у двухкляснай канфігурацыі: 11 месцаў у салёне бізнэс-кляса й 96 у эканамклясе.
Embraer 175, які прыбудзе 21 красавіка, разьлічаны на перавозку 76 пасажыраў у двухкляснай канфігурацыі: 12 месцаў у салёне бізнэс-кляса і 64 у эканамклясе.
Першы камэрцыйны рэйс новыя авіялайнэры зробяць ужо 23 красавіка пасьля завяршэньня ўсіх мытных і тэхнічных працэдур.
Новыя самалёты плянуецца выкарыстоўваць практычна на ўсіх рэйсах маршрутнай сеткі беларускай авіякампаніі. Так, напрыклад, ужо ў панядзелак, 22 красавіка, «Белавія» адкрывае прамыя рэйсы ў аэрапорт Шарамецьева (Масква), а 30 траўня – у Талін, дзе якраз будуць выкарыстоўвацца дадзеныя тыпы паветраных суднаў. Авіякампанія адзначае, што гэтыя самалёты маюць высокую паліўную эфэктыўнасьць. «Белавія» разлічвае на тое, што павелічэньне колькасьці паветраных суднаў дадзенага тыпу дазволіць і далей рэалізоўваць стратэгію па плянамерным зьніжэньні цэн на авіяперавозкі.
Лайнэр з завода-вытворцы пераадолеў 12.000 кілямэтраў з горада Сан-Жазэ-дус-Кампус, правёўшы больш за 16 гадзін у палёце, зьмяніўшы 4 кліматычныя зоны, пасьпеўшы перасячы 6 гадзінных паясоў.
«Белавія» – найбуйнейшы авіяперавозчык краіны. Месьціцца ў нацыянальным аэрапорце «Менск» і ажыцьцяўляе рэгулярныя рэйсы ў 52 аэрапорты 28 краін Эўропы й Азіі. Створаная 5 сакавіка 1996 года.
З 1997 года зьяўляецца сапраўдным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га – членам Асацыяцыі эўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA).
Флёт авіякампаніі налічвае 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсьць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer 175, чатыры Embraer 195, чатыры CRJ 100/200).
Авіякампанія «Белавія» ўводзіць у склад свайго паветранага флёта новыя самалёты Embraer бразыльскай вытворчасьці.
Як паведаміла БелаПАН прэс-служба авіякампаніі, 20 красавіка ў нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся самалёт Embraer 195 з завода-вытворцы (Сан-Жазэ-дус-Кампус, Бразылія) у новай ліўрэі «Белавія», а 21 красавіка прызямліцца другі новы самалёт – Embraer 175.
Паветраныя судны пастаўляюцца ў рамках дагавора аб лізінгу пяці новых самалётаў Embraer: трох – Embraer 195 і двух – Embraer 175. Пастаўка трэцяга паветранага судна E195 чакаецца ў канцы красавіка 2019 года. Чацьвёрты й пяты самалёты будуць пастаўленыя ў сьнежні 2019-га й красавіку 2020 года.
Як адзначылі ў «Белавія», сучасныя Embraer цалкам адпавядаюць запытам інтэнсіўнага росту пасажырапатоку авіякампаніі і ў будучыні цалкам заменяць невялікія CRJ.
Embraer-195, які прыбыў сёньня, разьлічаны на перавозку 107 пасажыраў у двухкляснай канфігурацыі: 11 месцаў у салёне бізнэс-кляса й 96 у эканамклясе.
Embraer 175, які прыбудзе 21 красавіка, разьлічаны на перавозку 76 пасажыраў у двухкляснай канфігурацыі: 12 месцаў у салёне бізнэс-кляса і 64 у эканамклясе.
Першы камэрцыйны рэйс новыя авіялайнэры зробяць ужо 23 красавіка пасьля завяршэньня ўсіх мытных і тэхнічных працэдур.
Новыя самалёты плянуецца выкарыстоўваць практычна на ўсіх рэйсах маршрутнай сеткі беларускай авіякампаніі. Так, напрыклад, ужо ў панядзелак, 22 красавіка, «Белавія» адкрывае прамыя рэйсы ў аэрапорт Шарамецьева (Масква), а 30 траўня – у Талін, дзе якраз будуць выкарыстоўвацца дадзеныя тыпы паветраных суднаў.
Авіякампанія адзначае, што гэтыя самалёты маюць высокую паліўную эфэктыўнасьць. «Белавія» разлічвае на тое, што павелічэньне колькасьці паветраных суднаў дадзенага тыпу дазволіць і далей рэалізоўваць стратэгію па плянамерным зьніжэньні цэн на авіяперавозкі.

радыё рацыя/вс