Лукашэнка: Расейскі пасол Бабіч напэўна лічыць кепска ўмее
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.04.2019 13:26
Ганна Канапацкая задала пытаньне Аляксандру Лукашэнку наконт цаны будаўніцтва Беларускай АЭС.
Міхаіл Бабічyoutube.com/screen
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая задала пытаньне Аляксандру Лукашэнку наконт цаны будаўніцтва Беларускай АЭС. Ці праўда, што Расейская Фэдэрацыя зьнізіла яе на 3 млрд даляраў, як заявіў расейскі пасол Міхаіл Бабіч?
«Я гэта ўпершыню чую, – гаварыў Лукашэнка. – Пасол, напэўна, лічыць кепска ўмее... Гэта не Расея зьнізіла. Калі такое сказаў пасол, то ён шкодзіць сабе».
Паводле словаў Аляксандра Лукашэнкі, проста Беларускую АЭС удалося пабудаваць таньней, чым плянавалася. А ўсё дзякуючы самаму жорсткаму кантролю, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
эўрарадыё/вс