Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні памёр трэнэр Рэнальд Кныш, настаўнік алімпійскіх чэмпіёнак

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.04.2019 10:05
За час сваёй трэнэрскай дзейнасьці Кныш падрыхтаваў, чэмпіёнку СССР Тамару Аляксееву, двух алімпійскіх чэмпіёнак Алену Валчэцкую й Вольгу Корбут.
Рэнальд Кныш Рэнальд Кныш Вячэрні Гродна/vgr.by

Заслужаны трэнэр СССР і БССР, заслужаны дзеяч фізычнай культуры Беларусі, настаўнік алімпійскіх чэмпіёнак Алены Валчэцкай і Вольгі Корбут Рэнальд Кныш памёр у Горадні ноччу 19 красавіка на 87-м годзе жыцьця. ​ Інфармацыю пра сьмерць Кныша Свабодзе пацьвердзілі ў Міністэрстве спорту й турызму Беларусі.

За час сваёй трэнэрскай дзейнасьці Кныш падрыхтаваў, чэмпіёнку СССР Тамару Аляксееву, двух алімпійскіх чэмпіёнак Алену Валчэцкую й Вольгу Корбут. Вучаніцы Кныша прынесьлі зборнай СССР пяць залатых мэдалёў Алімпіядаў: Ваўчэцкая стала першай гарадзенскай алімпійскай чэмпіёнкай, а Корбут – першай жанчынай СССР з тытулам «Лепшая спартоўка сьвету».

Пасьля Алімпійскіх гульняў 1980 году й канфлікту з Вольгай Корбут быў вымушаны пакінуць спорт. Корбут у канцы 1990-х напісала кнігу, у якой расказала пра сэксуальныя дамаганьні свайго трэнэра падчас гульняў у Мюнхэне. Рэнальд Кныш называў гэта паклёпам. Сьледам за алімпійскай чэмпіёнкай Корбут былыя гімнасткі заяўлялі пра дамаганьні трэнэра.

Пасьля Кныш жыў у Мінэральных Водах, Таліне, Калінінградзе. У 1989 годзе ён вярнуўся ў Горадню і жыў там да апошніх дзён. Выдаў шэраг паэтычных зборнікаў і вершаваных раманаў. Аўтар дапаможнікаў «Як рабіць алімпійскіх чэмпіёнаў», «У цені спорту».

www.svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт