На гістарычных будынках Пінска зьявяцца QR-коды
У Пінску на фасады гістарычных будынкаў прымацуюць шыльды з QR-кодамі. Першая з іх зьявіцца ўжо сёньня на музэі Беларускага Палесься, інфармуе агенцтва БелТА.
Гэты праект прымеркаваны да акцыі «Пінск – культурная сталіца Беларусі 2019 году». З такой ініцыятывай выступілі гараджане, а ўлады падтрымалі. У гарвыканкаме кажуць, што ў горадзе шмат помнікаў архітэктуры зь цікавай гісторыяй, незвычайнымі лёсамі іх уладальнікаў.
Спачатку шыльды зьявяцца на чатырох самых знакавых архітэктурных аб'ектах Пінска. Гэта былы кляштар францішканцаў (кафэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі), былы калегіюм езуітаў (музэй Беларускага Палесься), палац Бутрымовіча (ЗАГС) і будынак «Сінэма-Казіно» (Палескі драматычны тэатар). Пры счытваньні QR-кода на экране смартфона будзе адчыняцца тэматычная старонка на сайце Пінскага гарвыканкама з інфармацыяй пра славутасьці горада.
Пазьней QR-коды плянуецца нанесьці на фасады будынкаў касьцёла Карла Барамея (гарадзкая канцэртная заля), ансамбля былога кляштара бернардзінцаў (Варварынская царква), былой пякарні другой паловы XIX стагодзьдзя, сынагогі.

вс