Блёгера Пятрухіна пакаралі штрафам за абразу міліцыянтаў
Блёгер Сяргей Пятрухін вядомы ў Берасьці асьвятленьнем тэмаў карупцыі, скаргаў на міліцыянтаў.
У Берасьці завяршыўся суд над блёгерам Сяргеем Пятрухіным, якога абвінавачвалі ў паклёпе й абразе міліцыянтаў. Судзьдзя Аляксандар Семянчук, які разглядаў справу, пакараў Пятрухіна буйным штрафам - у 9180 беларускіх рублёў (360 базавых велічыняў).
Таксама, Пятрухін мусіць выплаціць міліцыянтам 5770 рублёў маральнай кампэнсацыі. Штраф і маральную кампэнсацыю Сяргей Пятрухін павінен сплаціць цягам месяца. Да сплаты ў яго будзе апісаная маёмасьць пад заклад штрафу.
Пятрухін сказаў, што вінаватым сябе ня лічыць, а такі штраф для яго — непад’ёмны.
Пры разглядзе справы пракурор патрабаваў для Пятрухіна 2 гады з накіраваньнем на „хімію” й штраф у 2550 беларускіх рублёў (100 базавых велічынь). Апроч таго, міліцыянты, якія праходзілі пацярпелымі ў справе, хадайнічалі аб спагнаньні зь Пятрухіна агулам 7000 рублёў „за маральныя пакуты”. Яны напісалі заяву на Пятрухіна за абразу й паклёп у адным зь ягоных відэаролікаў, пасьля чаго й была распачатая крымінальная справа.
Першае паседжаньне па справе адбылося 9 красавіка, на яго ня здолелі трапіць многія берасьцейцы, якія прыйшлі падтрымаць Пятрухіна, а таксама праваабаронцы. Калі яны прыйшлі, заля суду была запоўненая міліцыянтамі.
Пятрухін на судзе не прызнаў сваёй віны, ён сьцьвярджае, што ў ягоным роліку няма абразы гэтых канкрэтных міліцыянтаў.
Праваабарончы цэнтар „Вясна” ды іншыя праваабарончыя арганізацыі прызналі суд над Пятрухіным палітычна матываваным.
Блёгер Сяргей Пятрухін вядомы ў Берасьці асьвятленьнем тэмаў карупцыі, скаргаў на міліцыянтаў. Апошні год рэгулярна асьвятляе пратэсты супраць пабудовы акумулятарнага заводу пад Берасьцем.
svaboda.org/аз