Вярхоўны суд перанёс разгляд скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.04.2019 16:55
Раней разгляд скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня жыхара Бабруйска быў прызначаны на 30 красавіка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain CC0
Раней паведамлялася, што на 30 красавіка ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча ў апэляцыйным парадку.
Зараз стала вядома, што разгляд апэляцыйнай скаргі ў адносінах да Асіповіча перанесены з 30 красавіка на 14 траўня. Аб гэтым паведамілі сваякі асуджанага кіраўніку кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэю Палудзе.
“Прычына нам дакладна невядома, магчыма гэта зьвязана з пераездам Вярхоўнага суда ў іншы будынак”, — выказаў здагадку праваабаронца.
Нагадаем, 9 студзеня 2019 года на выязным пасяджэньні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску быў агучаны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго зьвінавацілі ў двайным забойстве, зьдзейсьненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да сьмяротнага пакараньня.
spring96.org/яс