Памежнікі спынілі кантрабанду цыгарэт з выкарыстаньнем дрона
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.04.2019 15:37
                    
                                 
                
                
                    Двое мужчын перакідалі цыгарэты праз беларуска-польскую мяжу.
                
                
                    
                        
Дронscreen https://gpk.gov.by/news/gpk/54401/#gallery-2
                     
                
                
                
               
                
                         15 красавіка 1,5 кілямэтра ад мяжы памежнікі затрымалі двух жыхароў Горадні. 31 і 32-гадовыя гарадзенцы выкарыстоўвалі дрон для перамяшчэньня цыгарэт праз беларуска-польскую мяжу. Для гэтага яны перарабілі квадракоптар саматужным спосабам, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Мужчын прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.30 КаАП Беларусі за парушэньне памежнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстаньне лятальнага апарата ў межах памежнай зоны не паведаміўшы органаў памежнай службы. Ім пагражае штраф да 50 базавых, або 1275 рублёў.
Дрон і 8 блокаў цыгарэт перададзены супрацоўнікам мытні.
nn.by/яс