«Гарадзенскія Мальдзівы» ператвараюць у сьмецьцезвалку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.04.2019 14:42
                    
                                 
                
                
                    У ваколіцах кар’ераў «Сінька» і «Зялёнка» пад Горадняй працягваюць скідаць будаўнічае сьмецьце ў прамысловых маштабах. 
                
                
                    
                        
screen http://belsat.eu
                     
                
                
                
               
                
                         У ваколіцах маляўнічых кар’ераў «Сінька» і «Зялёнка» у лесапарку Пышкі пад Горадняй працягваюць скідаць будаўнічае сьмецьце ў прамысловых маштабах. Амаль 200 мэтраў лясной веласьцежкі наўпрост засыпалі сілікатнымі блёкамі, арматурай і цэглай. Адкіды галоўным чынам ідуць з «Спецаўтагаспадаркі» (САГ) ды Камбінату будаўнічых матэрыялаў (КБМ), што месьціцца побач.
На тэрыторыю лесапарку побач самазваламі вывезлі каля 30 поўных машын адкідаў, чым зьнішчылі кавалак лясной дарогі прыкладна ў 200 м – наўпрост завалілі.
Адзначым, што ў лесапарку Пышкі каля пяці год таму рэалізоўваўся сумесны з Эўразвязам рэкрэацыйны праект, які датычыўся Летувы, Латвіі і Беларусі. Паводле праекту ў Пышках уздоўж Нёмана, а таксама ў раёне «Сінькі» і «Зялёнкі» паўсталі альтанкі, веласьцежкі ды ўказальнікі.
Колішнія кар’еры «Сінька» і «Зялёнка» сталі адным з улюбёных месцаў для адпачынку гарадзенцаў.
belsat.eu/яс