Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі створаць Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.04.2019 12:01
Дадзеная ўстанова запарцуе ў Менску ў студзені 2021 года.
Здымак ілюстрацыйныЗдымак ілюстрацыйныFoto: pixabay.com/CC0

Штогод у тэхнапарку будуць праходзіць навучаньне каля 2 тысяч найбольш адораных дзяцей – вучняў 6-11 клясаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Для іх распрацоўваецца спэцыяльная адукацыйная праграма, разьлічаная на 21 дзень. Затым дадатковая адукацыя прадоўжыцца па індывідуальных плянах з дыстанцыйным суправаджэньнем выкладчыкамі тэхнапарку.

Зь дзецьмі будуць працаваць высокакваліфікаваныя пэдагогі, вучоныя, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі навукова-дасьледчых і прамысловых арганізацый.

У інфраструктуру тэхнапарку ўвойдуць вучэбна-лябараторны корпус з сучасным абсталяваньнем, інтэрнат для пражываньня навучэнцаў. Пражываньне і харчаваньне будуць забясьпечвацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Беларускія ўлады спадзяюцца, што парк стане падштурхне моладзь да выбару будучай прафэсіі ў сфэры навукі і высокіх тэхналёгій.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт