У Гародні прайшоў крыжовы шлях
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.04.2019 10:12
Тысячы гарадзенцаў прайшлі за вялікім крыжам па гарадзкой плошчы.
Foto: grodnensis.by
13 красавіка дакладна ў 28-ю гадавіну заснавання Гарадзенскай дыяцэзіі,напярэдадні Вербнай нядзелі каталікі прайшлі крыжовым шляхам па Горадні.
Крыжовы шлях распачаў біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, які адзначыў, што Езус кліча ўсіх узяць на плечы крыж уласнага жыцьця, каб бяз боязі пайсьці за Яго заклікам.
Маршрут шляху пралёг ад Фарнага да Бернардынскага касьцёлаў праз Савецкую плошчу. Вернікі несьлі крыж, разважалі пра муку Хрыста, пра тое, што трэба зьмяніць у жыцьці, што можа надаць яму правільны кірунак і сэнс, сьпявалі рэлігійныя песьні.
Такі крыжовы шлях у цэнтры Горадні праводзіцца ў дзясяты раз.
17 красавіка, у Вялікую сераду ў Менску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху, каля касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
ПР/юл