Менск дамаўляецца з Вашынгтонам пра супрацоўніцтва
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.04.2019 12:01
Беларускія дыпляматы хацелі дамовіцца пра разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу, турызму і культуры.
Foto: mfa.gov.by
Беларускі міністар замежных спраў сустрэўся з памочнікам адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з амэрыканскай дэлегацыяй на чале з памочнікам адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці Брокам Бірманам.
Сустрэча была прысьвечана абмеркаваньню двухбаковага ўзаемадзеяньня ў такіх сфэрах к разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу, турызму і культуры, а таксама вызначэньню іншых пэрспэктыўных напрамкаў супрацоўніцтва.
Паводле Белта/МЗС РБ/юл