Logo Polskiego Radia
Print

У АБСЭ асудзілі перасьлед журналістаў «Белсату»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.04.2019 17:47
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды мэдыяў Арлем Дэзір асудзіў ператрус, праведзены ўчора ў менскім офісе тэлеканалу.
Photo: belsat.eu

«Мяне трывожыць ператрус у рэдакцыі «Белсату» ў Менску і канфіскацыя зьвестак і кампютараў у журналістаў», – сказаў Дэзір. Паводле яго, такія дзеяньні перашкаджаюць працы незалежных СМІ і выклікаюць занепакоенасьць з нагоды абароны канфідэнцыйных крыніц журналістаў. Пры гэтым прадстаўнік АБСЭ падкрэсьіў, што «Белсат» раней апублікаваў выпраўленьне памылкі ў публікацыі, на падставе якой журналістаў вінавацяць у паклёпе.

«Вельмі важна, каб чыноўнікі ўстрымліваліся ад выстаўленьня крымінальных абвінавачваньняў журналістам. Я таксама заклікаю ўлады адмяніць крымінальную адказнасьць за паклёп у адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі», – заявіў Дэзір.

Нагадаем, што раніцай 9 красавіка ў адзін з менскіх офісаў «Белсату» на вуліцы Кастрычніцкай прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі Сьледчага камітэту.

Нагодай для гэтага стала тое, што ўлетку журналіст Алесь Залеўскі падрыхтаваў відэасюжэт аб карупцыі ў Міністэрстве аховы здароўя, дзе паведамлялася аб затрыманьні кіраўніка дзяржпрадпрыемства «Медтэхнацэнтр» Алега Шведа. Але ў тэкставай вэрсіі на сайце зьявілася паведамленьне, што затрыманы і ягоны брат, кіраўнік Камітэту судовых экспэртыз Андрэй Швед, што не адпавядала рэчаіснасьці.

У канцы ліпеня «Белсат» на сваім сайце зьняпраўдзіў інфармацыю і выбачыўся перад чыноўнікам.

У лістападзе 2018 года СК прыняў рашэньне не распачынаць крымінальнай справы, аднак у студзені 2019 года яе ўсё ж адкрыла Менская гарадзкая пракуратура.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт