Улады Гарадзеншчыны могуць пашырыць бязьвізавую зону
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.04.2019 12:02
Паводле старшыні аблвыканкама, прапануецца павелічэньне тэрміну знаходжаньня турыстаў да аднаго месяца.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Улады Гарадзеншчыны могуць пашырыць бязьвізавую зону
Паводле старшыні аблвыканкама, прапануецца павелічэньне тэрміну знаходжаньня турыстаў да аднаго месяца.
Улады Градзеншчыны могуць пашырыць бязьвізавую зону. У яе зьбіраюцца ўключыць Воранаўскі, Лідзкі й Шчучынскі раёны. Пра гэта падчас наведваньня Іўя заявіў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Ўладзімір Краўцоў.
Паводле яго слоў, прапануецца павелічэньне тэрміну знаходжаньня турыстаў у Беларусі да аднаго месяца (цяпер — 10 дзён). Цяпер ідуць узгадненьні, інфармуе газета „Звязда”.
Краўцоў адзначае, што новаўвядзеньні дадуць дадатковы штуршок для разьвіцьця турызму ў Гарадзенскай вобласьці.
euroradio.fm/аз