Анжаліку Борыс будуць судзіць за правядзеньне кірмашу
У дачыненьні да старшыні непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжалікі Борыс распачалі адміністрацыйную справу за традыцыйны кірмаш «Казюкі» на закрытай тэрыторыі.
Кірмаш праводзіўся 3 сакавіка ва ўнутраным дворыку каля польскага консульства. Паводле словаў Анжалікі Борыс, гэтую тэрыторыю СПБ арандуе. Арганізатарамі выступалі СПБ і Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні.
Як паведаміла Анжаліка Борыс, кірмаш «Казюкі» з удзелам рамесьнікаў ладзіўся ў Горадні Саюзам палякаў 20-ы раз, але парушэньне ў яго правядзеньні міліцыянты ўбачылі ўпершыню. Апошні раз на Борыс складалі адміністрацыйны пратакол у 2008 годзе за арганізацыю сьвяткаваньня Дзён Польшчы.
Борыс дадала, што СПБ не зьвяртаўся да гарадзкіх уладаў па дазвол на масавае мерапрыемства, бо ня лічыць яго такім. Імпрэза праводзілася ў закрытым дворыку, які яны арандуюць, а не на плошчы для вялікай колькасьці людзей.
Пакараньне па частцы 2 артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Беларусі прадугледжвае штраф ад 20 да 40 базавых (510–1020 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

радыё свабода/вс