Суд адправіў адміністрацыйную справу Ніны Багінскай на дапрацоўку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.04.2019 15:46
Багінская абвінавачваюць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні патрабаваньню службовай асобы.
Ніна Багінская radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд
Суд адправіў адміністрацыйную справу Ніны Багінскай на дапрацоўку
Адміністрацыйную справу актывісткі апазыцыі Ніны Багінскай вярнулі на дапрацоўку ва УУС Менскага раёна для ліквідацыі недахопаў. Такое рашэньне прыняў судзьдзя Менскага раённага суда Аляксей Крапачоў.
Багінская абвінавачваюць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні патрабаваньню службовай асобы. Яе затрымалі раніцай 5 красавіка ў Курапатах, дзе яна выказвала сваю нязгоду зь дзеяньнямі працоўных Бараўлянскага лясгаса, якія па загадзе ўладаў зьнесьлі 70 драўляных крыжоў, устаноўленых грамадзкімі актывістамі летам мінулага году. Увесь гэты час 72-гадовая Багінская правяла ў ІЧУ.
«Яны ня ведаюць, што рабіць, таму што самі парушаюць закон і Канстытуцыю. Я маю права ўдзельнічаць ва ўсіх мірных акцыях», – так пракамэнтавала Багінская сёньняшняе рашэньне суда.
Адміністрацыйную справу актывісткі апазыцыі Ніны Багінскай вярнулі на дапрацоўку ва УУС Менскага раёна для ліквідацыі недахопаў. Такое рашэньне прыняў судзьдзя Менскага раённага суда Аляксей Крапачоў.
Багінскую абвінавачваюць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні патрабаваньню службовай асобы. Яе затрымалі раніцай 5 красавіка ў Курапатах, дзе яна выказвала сваю нязгоду зь дзеяньнямі працоўных Бараўлянскага лясгаса, якія па загадзе ўладаў зьнесьлі 70 драўляных крыжоў, устаноўленых грамадзкімі актывістамі летам мінулага году. Увесь гэты час 72-гадовая Багінская правяла ў ІЧУ.
«Яны ня ведаюць, што рабіць, таму што самі парушаюць закон і Канстытуцыю. Я маю права ўдзельнічаць ва ўсіх мірных акцыях», – так пракамэнтавала Багінская сёньняшняе рашэньне суда.
naviny.by/вс